Плошча возера складае 0,78 км². Даўжыня 1,86 км, найбольшая шырыня 0,72 км. Даўжыня берагавой лініі 5,02 км. Найбольшая глыбіня 2,8 м, сярэдняя 2 м. Аб’ём вады 1,56 млн. м³. Плошча вадазбору 63,5 км². Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй да 7 м (на поўдні 15—20 м), пад лесам, на паўночным захадзе разараныя. Берагі нізкія. Дно плоскае, выслана пераважна пяском і ілам, у цэнтры — сапрапелем.
Возера дыстрафіруючае, праточнае. Упадаюць рака Няклейка з возера Няклея і ручай з возера Сіценец, выцякае рака Жэльцанка. Зарастае каля 2/3 плошчы возера да глыбіні 1,7—2 м. Прыбярэжная расліннасць пашыраецца на адлегласці 20—250 м.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)
Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз.(руск.)