Жэнеўскі інстытут міжнародных адносін

Жэнеўскі інстытут міжнародных адносін
фр.: Institut de hautes études internationales et du développement
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Institut de hautes études internationales et du développement
Міжнародная назва англ.: Graduate Institute of International and Development Studies
Заснаваны 1927
Студэнты 1 141[1]
Краіна
Размяшчэнне Жэнева
Сайт graduateinstitute.ch
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жэнеўскі інстытут міжнародных адносін (фр.: Institut de hautes études internationales et du développement) — адна з самых прэстыжных у Швейцарыі і свеце акадэмічных устаноў, прысвечаных вывучэнню міжнародных адносін, міжнароднай гісторыі, міжнароднай палітыкі, міжнароднай эканомікі і міжнароднага развіцця. У інстытуце магчыма атрыманне толькі ступеняў магістра і доктара.

Агульная характарыстыка

Інстытут ажыццяўляе набор студэнтаў толькі на вышэйшыя адукацыйна-кваліфікацыйныя ўзроўні навучання, такія як магістратура і дактарантура. У магістратуры існуе адзін міждысцыплінарны кірунак і чатыры профільных напрамкі.

У інстытуце даступныя такія навуковыя ступені для атрымання на ўзроўні магістратуры:

  • магістр міжнародных спраў,
  • магістр міжнародных навук — палітычная навука,
  • магістр міжнародных навук — міжнародныя гісторыя і палітыка,
  • магістр міжнародных навук — міжнародная эканоміка,
  • магістр міжнародных навук — міжнароднае права,
  • магістр навук па міжнародным развіцці.

На ўзроўні дактарантуры прапануюцца напрамкі падрыхтоўкі: палітычная навука, міжнародныя гісторыя і палітыка, міжнародная эканоміка, міжнароднае права.

Спасылкі

  1. https://www.graduateinstitute.ch/sites/internet/files/2023-07/IHEID_RA_2022.pdf
  2. Directory of Open Access Journals — 2003.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya