Забойцы кветкавага месяца (фільм)
«Забойцы кветкавага месяца» (англ.: Killers of the Flower Moon) — амерыканскі драматычны фільм-вэстэрн 2023 года рэжысёра Марціна Скарсэзэ, пастаўлены па аднайменнай кнізе Дэвіда Грана . Адаптацыяй кнігі займаліся Эрык Рот і Марцін Скарсэзэ. Галоўныя ролі выканалі Леанарда Дзі Капрыа, Роберт Дэ Ніра і Лілі Гладстан. Гэта шостая мастацкая супраца паміж Скарсэзэ і Дзі Капрыа, а таксама дзясятая паміж Скарсэзэ і Дэ Ніра. Прэм’ера фільма адбылася 20 мая 2023 года ў межах пазаконкурснай праграмы 76-га Канскага кінафестывалю. Фільм выйшаў у шырокі пракат у Злучаных Штатах 20 кастрычніка 2023 года. СюжэтНеўзабаве пасля Першай сусветнай Эрнэст Бёркхарт, які адслужыў у Францыі поварам, прыязджае ў Аклахому, дзе знаходзіцца буйная рэзервацыя індзейцаў племя осэйдж, якія раптоўна разбагацелі з-за выяўленай на іх зямлі нафты. Там жыве яго дзядзька Уільям Хэйл па мянушцы Кароль — сябра індзейцаў і вялікі чалавек. Кароль пераконвае Эрнэста пасватацца да Молі Кайл, маладой жанчыны з заможнай індзейскай сям’і. Ідэя складаецца ў тым, каб зямельныя правы гэтай сям’і з часам перайшлі да Беркхарта, а значыць да Хэйла — але для гэтага павінны памерці мама Молі, яе сёстры і яна сама. Акцёрскі складКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia