Забор’е (курганны могільнік)Забор’е — курганны могільнік каля вёскі Забор’е Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Курганны могільнік-1Знаходзіцца за 0,8 км на паўночны захад ад вёскі. 40 курганоў добрай захаванасці, вышынёй 0,8-3,2 м, дыяметрам 5-12 м. Вядомы з канца XIX стагоддзя. У 1974 годзе Г. В. Штыхаў раскапаў 1 курган. Знойдзены шкілет, арыентаваны галавой на захад, жалезны нож, віты бронзавы бранзалет з завязанымі канцамі, ганчарны гаршчок. У 1981 годзе абследавала Л. У. Дучыц. Датуецца XX стагоддзем[удакладніць], належаў крывічам. Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН БССР. Курганны могільнік-2Знаходзіцца за 1 км на паўночны захад ад дарогі ў в. Юзухава, ва ўрочышчы Зялёнка. 28 курганоў вышынёй 0,8-3,2 м, дыяметрам 5-12 м. Абследаваў у 1972 годзе М. А. Ткачоў. Раскопкі не праводзіліся. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia