Завадны апельсін
«Завадны апельсін»[2], «Механі́чны апельсі́н» (англ.: A Clockwork Orange) — раман-антыутопія англійскага пісьменніка Энтані Бёрджэса, напісаны ў 1962 годзе. Раман стаў шырока вядомым дзякуючы знакамітай экранізацыі, зробленай рэжысёрам Стэнлі Кубрыкам у 1971 годзе. Гісторыя напісання і назвыЭнтані Бёрджэс напісаў свой раман адразу пасля таго, як дактары паставілі яму дыягназ пухліна мозга і заявілі, што жыць яму засталося не больш за год. Гэтая акалічнасць істотна адлюстравалася сюжэце рамана. Сам Бёрджэс казаў, што гэты твор, наскрозь прасякнуты болем. Назва механічны апельсін ужываецца ў пераносным сэнсе і азначае чалавека, пазбаўленага свабоды выбара, волі. Мяркуецца, што словозлучэнне пайшло са слэнгу лонданскіх кокні. Таксама можна заўважыць паралелі з малайскай мовай (аўтар сем год пражыў ў Малайзіі), дзе слова «orang» значыць «чалавек», а на англійскай «orange» — «апельсін» СюжэтПадзеі разгортваюцца ў недалёкай будучыні (адносна 1970-ых) у Англіі. Раман складаецца з трох частак і апавядае пра незвычайнага хлопца-падлетка Алекса. У першай частцы аўтар уводзіць нас у страшны свет будучыні і апісвае злачынствы Алекса і ягонай банды. У другой частцы Алекс трапляе ў турму, дзе яму прапануюць правесці эксперымент, прайсці адмысловы «курс лячэння» пасля якога ён зможа выйсці на волю. У трэцяй апісваецца новае жыццё Алекса пасля турмы. Мова раманаРаман напісаны даволі незвычайнай мовай — сумесь англійскай і рускай. Так званы «надсат», моладзевы слэнг «надсатых» (наццатых), то бок тынэйджэраў. Аўтар выказаў меркаванне, што ў будучыню сферы ўплыву славяна-цыганскай культуры значна пашырацца і гэта закране перш за ўсё мову. Аднак слэнг пашыраны толькі сярод маладзейшага пакалення, і можна заўважыць што сярод дарослых ён застаецца незразумелым. У англійскім тэксце сярод іншых ужываюцца такія словы як «korova», «ruki», «litso», «starikashka», «drug», «zavedenije» ды інш. Таксама ў рамане згадваюцца знакамітыя расійскія мясціны, як, напрыклад, Парк Перамогі. ЭкранізацыяУ 1971 годзе раман быў экранізаваны рэжысёрам Стэнлі Кубрыкам. Роль Алекса выконвае акцёр Малькольм Макдауэл, для якога гэтая экранізацыя стала першай сур’ёзнай работай. Гэты фільм стаў класічным і займеў вялікую папулярнасць, адразу стаўшы часткай моладзевай культуры 70-ых. Фільм атрымаў 5 узнагарод і 16 намінацыі. Праз масавыя беспарадкі, што пачаліся адразу пасля прэм’еры, а таксама праз вялікую колькасць гвалту і непрыстойных сцэн, фільм быў забаронены судом Вялікабрытаніі. Таксама паводле кнігі былі пастаўленыя шматлікія тэатральныя пастаноўкі. Мастацкая каштоўнасцьТвор мае вялікую мастацкую каштоўнасць. У ім паднятыя вострыя пытанні агрэсіі ў сучасным грамадстве, чалавечай волі. Што прымушае чалавека чыніць гвалт? Ці мае нехта права пазбаўляць чалавека свабоды выбару, волі няхай нават з мэтай пакарання і выпраўлення? Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia