Загацце (возера)
Зага́цце, Загач — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Мядзелка, за 3,5 км у напрамку на паўночны захад ад горада Паставы, за 0,2 км ад вёскі Дукі. Плошча паверхні возера 0,3 км². Даўжыня 1,29 км, найбольшая шырыня 0,33 км, даўжыня берагавой лініі 3,64 км. Найбольшая глыбіня 7,8 м, сярэдняя 3,9 м. Аб'ём вады ў возеры 1,16 млн м³. Плошча вадазбору 9,8 км². Возера эўтрофнае, праточнае. Расліннасць пашыраецца на адлегласці ад 20 да 200 м ад берага і да глыбіні 4 м. У возера ўпадаюць 6 ручаёў. Выцякае ручай у раку Спорыца (прыток Мядзелкі). ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia