Загліннікі (археалагічны помнік)Загліннікі — археалагічны помнік каля вёскі Загліннікі Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Уключае два гарадзішчы і курган. ГарадзішчыГарадзішча-1Вядома пад назвай Замак. Знаходзіцца за 0,5 км на захад ад вёскі. Пляцоўка памерам 70×85 м. Умацавана ровам глыбінёй да 1,5-2 м. Абследавалі Г. В. Штыхаў (1965) і А. Р. Мітрафанаў (1972). Культурны пласт 0,3 м добра акрэслены. Рэчаў не знойдзена. Гарадзішча-2Знаходзіцца за 1,5 км ад вёскі, за безыменным ручаём, які ўпадае ў раку Эса. Пляцоўка памерам 40×35 м. Абследавалі Г. В. Штыхаў (1965) і А. Р. Мітрафанаў (1972). У культурным пласце знойдзена ляпная кераміка (не пазней III—IV стст. н.э.), якая адносіцца да днепра-дзвінскай культуры. КурганЗнаходзіцца за 1,5 км ад вёскі, справа ад дарогі ў вёску Дрымаўшчына. Дыяметр 7 м, вышыня 1,5 м. Выявіў у 1972 годзе А. Р. Мітрафанаў. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia