Плошча возера Загорнае складае 0,36 (0,37[1]) км². Найбольшая глыбіня 6,7 м, сярэдняя 3,2 м. Даўжыня 1,49 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 4,13 км. Аб'ём вады ў возеры складае 1,15 млн м³, плошча вадазбору 2,9 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны маюць вышыню 3—5 м, разараныя. Берагавая лінія звілістая. Берагі вадаёма невысокія, не перавышаюць 0,1—0,3 м, пясчаныя, знаходзяцца пад хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, стромкае, пясчанае. На большых глыбінях дно глеістае. Глыбіні да 2 м займаюць каля 22 % плошчы возера. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае падводнай расліннасцю да глыбіні 3 м. У возера ўпадаюць ручаі і на паўночным захадзе выцякае ручай, злучаючы Загорнае праз невялікае возера з ракой Дрысвята.
Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 162. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.(руск.)
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 16, 48. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)
Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. Н. М. Шевель. — Мн.: Белкартография, 2013. — 3 000 экз.(руск.)
Ліст карты N-35-18. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1983 г. (руск.)