Закаменскі раён
Закаменскі раён (бур. Захааминай аймаг) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Рэспублікі Бурація Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Закаменск. Геаграфія![]() Закаменскі раён размешчаны на паўднёвым захадзе Бураціі[1]. Мяжуе на поўначы — з Тункінскім раёнам рэспублікі і са Слюдянскім раёнам Іркуцкай вобласці, на паўночным усходзе — з Кабанскім, на ўсходзе — з Джыдзінскім раёнамі Бураціі, на поўдні і захадзе праходзіць дзяржаўная мяжа Расійскай Федэрацыі з Манголіяй. Працягласць тэрыторыі раёна з захаду на ўсход складае 286 км, з поўначы на поўдзень — 148 км[2]. ГісторыяЗакаменскі аймак Бурат-Мангольскай АССР утвораны 26 верасня 1927 года. 24 ліпеня 1942 года ўтвораны рабочы пасёлак Інкур. 29 ліпеня 1959 года цэнтр Закаменскага раёна быў перанесены з сяла Цакір у горад Закаменск. 3 сакавіка 1960 года ў сувязі са скасаваннем Тарэйскага аймака Улекчынскі сельсавет перададзены ў Закаменскі аймак. 1 лютага 1963 года Закаменскі аймак уключаны ў склад Джыдзінскага аймака. 4 сакавіка 1964 года Закаменскі аймак выдзелены са складу Джыдзінскага аймака. 13 студзеня 1965 года рабочы пасёлак Інкур з рэспубліканскага падпарадкавання перададзены ў Закаменскі аймак. 25 лістапада 1966 года рабочы пасёлак Інкур скасаваны. У кастрычніку 1977 года Закаменскі аймак Бурацкай АССР перайменаваны ў Закаменскі раён. НасельніцтваНасельніцтва раёна складае 30,5 тыс. чал. (станам на 1 студзеня 2006 г), у тым ліку ў горадзе — 13,1 тыс. чал.; у сёлах і улусах — 17,4 тыс. чал[3]. Нацыянальны складАсноўны склад жыхароў раёна — закаменскіх буратаў — утварылі выхадцы з Алары, Бохана, Тункі, Джыда, Халха-Манголіі і Джунгарыі. Населеныя пунктыУ Закаменскім раёне 27 населеных пунктаў.
Славутасці
Галерэя
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia