Закон Бэра

Закон Бэ́ра — закон, які тлумачыць адхіленне цячэння і падмыў берагоў рэк уплывам сутачнага вярчэння Зямлі.

Абгрунтаваны ў 1857 годзе К. М. Бэрам, які паказаў, што руславы паток рэк мерыдыянальнага напрамку пад уздзеяннем сілы Карыяліса адхіляецца ў Паўночным паўшар’і ўправа і падмывае правы бераг, у Паўднёвым паўшар’і — улева і падмывае левы бераг.

Французскі вучоны Ж. Бабінэ даказаў, што так адхіляюцца ўсе рэкі, незалежна ад напрамку цячэння. Сіла Карыяліса на экватары роўная нулю і павялічваецца ў напрамку да полюсаў, а сіла адхілення патоку прапарцыянальная масе вады, таму закон Бэра найбольш праяўляецца на вялікіх рэках сярэдніх шырот (Дняпро, Волга, Дунай, Парана, Уругвай і інш.).

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya