Закон Северцава

Закон Северцава, ці закон змены фаз (напрамкаў) эвалюцыі, правіла чаргавання галоўных напрамкаў эвалюцыі — сфармуляваны ў 1920 годзе расійскім біёлагам Аляксеем Северцавым прынцып, паводле якога існуе заканамерная змена фаз эвалюцыйнага працэсу, характэрная для ўсіх груп арганізмаў.

Сутнасць закону

У гісторыі монафілетычнай групы арганізмаў за перыядам буйных эвалюцыйных перабудоў — арамарфозу (арагенезу заўсёды настае перыяд асобных прыстасаванняў — алагенезаў (аламарфозаў), катагенезаў, гепергенезаў і інш. Асваенне новага асяроддзя або буйныя морфафізіялагічныя пераўтварэнні вядуць да ўспышкі відаўтварэння. Уклад у распрацоўку закона Северцава зрабіў Іван Шмальгаўзен.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya