Залатыя вароты (Кіеў)![]() Залатыя вароты ў Кіеве — паўднёвая абарончая брама Кіева старажытнарускага перыяду, помнік абарончага дойлідства XI стагоддзя. Гісторыя
АрхітэктураЗалатыя вароты былі адной з трох брам Кіева старажытнарускага перыяду. Браму збудавалі на паўднёвым кірунку і назвалі па аналогіі з Залатой брамай Канстанцінопаля. Амаль да канца XVIII ст. Залатыя вароты заставаліся галоўнай брамай Кіева. Даўжыня брамы складае 26,8 м. Падмуркі зроблены з вялікіх камянёў на цэментным растворы. Зямля пад падмуркам умацавана шчыльна ўбітымі драўлянымі каламі. У браме меўся адзін праезд, вышэйшыя аркі якога дасягалі ў вышыню 13,36 метраў. Земляны вал, што прылягаў да брамы, меў у шырыню 30, у вышыню 11-12 метраў, а таксама зрубавыя канструкцыі ўнутры. Вышэй на вале стаялі драўляныя сцены. Наверсе на браме меўся храм, асвячоны ў гонар Дабравешчання Багародзіцы. Ён быў звернуты апсідай у бок горада і быў у плане блізкі да квадрата (10,5—11,0 м). Перад храмам на ўзроўні асноўнага вала мелася баявая пляцоўка. Залатыя вароты ў Кіеве сталі правобразам для будаўніцтва аднайменнай брамы ва Уладзіміры. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia