Заліў Вясёлкі
Заліў Вясёлкі (лац.: Sinus Iridum) — вялікі ўдарны кратар у паўночна-заходняй частцы месяцавага мора Дажджоў, запоўнены застылай базальтавай лавай. РэльефЗ паўночнага ўсходу і паўднёвага захаду заліў Вясёлкі абрамлены паўкружжам Юрскіх гор. У паўночнай частцы берагавой дугі мяжой заліва з'яўляецца мыс Лаплас. У паўднёвым ускрайку дугі знаходзіцца мыс Гераклідзія. Заліў і горы навакол яго з'яўляюцца аднымі з самых яркіх дэталяў месяцавай паверхні, даступныя для аматарскіх назіранняў. Селенаграфічныя каардынаты заліва 44°06′ пн. ш. 31°30′ з. д. / 44,1° пн. ш. 31,5° з. д.G[1], дыяметр утварэння каля 250 км[1]. Назва заліва ўведзена італьянскім астраномам Джавані Батыста Рычолі. Цікавыя фактыУ Заліве Вясёлкі здзейсніў пасадку "Луноход-1" — першы ў свеце планетаход, які паспяхова працаваў на паверхні іншага нябеснага цела. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia