Замкавы праезд (Полацк)
Замкавы праезд — вуліца у цэнтры Полацка. Гісторыя![]() У старых дакументах і мапах вуліца згадваецца пад назвай Спаская. Прыкладна па трасе вуліцы Спаскай у ХІІ ст. размяшчаліся ювелірныя майстэрні.[1]. Вуліца Спаская выходзіла за межы паркана і была размешчана паралельна Дзвіне (запіс у актавых кнігах 1650 і 1656 — 1657 гг.) аналагічна накірунку пачатку ХХ ст. Гэтая вуліца таксама згадваецца ў актавай кнізе 1779 г.[2] Вул. Спаская мела завулак да вул. Баравой, што сведчыць аб іх паралельным размяшчэнні. У актавай кнізе 1779 г. згадваецца яе аналагічнае размяшчэнне адносна вул. Азаравай. Такім чынам, паміж вул. Азаравай і Спаскай пралягала вул. Баравая, якая ў 1779 г. выходзіла за межы паркана. Па трасе гэтай вуліцы ў 1654 г. была размешчана Скарбная вежа. Вул Спаская праходзіла ад рынка да валатовак (запіс 1758 г.).[2] У пачатку XX на вуліцы Спаскай размяшчаўся шэраг гатэляўː «Лондан», «Брыстоль», «Італьянскія нумары», «Залаты якар», «Парыж», «Пецярбугскія нумары»[3]. 7 снежня 1918 года на мітынгу ў актавай залі былога кадэцкага корпуса была аб’яўлена сумесная пастанова павятовага камітэта РКП(б), Рэўкама і павятовага выканкама аб змене назвы на «вуліца Савецкая»[4]. У сучасным выглядзе Замкавы праезд не мае былога працяга на ўсход і сканчаецца ля пажарнай часткі. АпісаннеВуліца пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Энгельса і падымаецца на Замкавую гару. Забудова
![]()
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia