Замошскі сельсавет (Асіповіцкі раён)
Замо́шскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Замошша. Утвораны 20 жніўня 1924 года як Лучыцкі сельсавет у складзе Асіповіцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Лучыцы. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Замошша, сельсавет перайменаваны ў Замошскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Асіповіцкім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. З 20 верасня 1944 года сельсавет у складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бабруйскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Асіповіцкага раёна. 26 сакавіка 1987 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад зноў утворанага Асіповіцкага сельсавета[1]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: вёскі Агула, Акцябр, Асіповічы II, Асіповічы III, Брадзішча, Булгары, Вялікая Гарожа, Замошша, Засялечча, Літвінава, Лучыцы, Малая Гарожа, Паляна, Прудок і Ясянец. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia