Занзібар (горад)
Занзіба́р (англ.: Zanzibar) — горад у Танзаніі, на заходнім беразе вострава Занзібар. 257 тыс. жыхароў (2003). Першае паселішча на месцы горада заснавана ў XVI стагоддзі, горад быў цэнтрам рабагандлю, затым султанату Маскат і Аман. Вялікая частка горада забудаваная дамамі арабскага тыпу з каралавага каменя і ўяўляе сабой лабірынт вузкіх вуліц; 2-3-павярховыя дамы з плоскімі дахамі стульваюцца суцэльнай сцяной вакол унутраных двароў, з размаляванымі аканіцамі і рашоткамі, разбянымі дзвярамі з сімвалічнымі малюнкамі рыб, лотаса і ланцугоў. Мячэці, арабскі форт, палац султанаў; еўрапейскія пабудовы канца XIX ст.: англіканская царква, касцёл. Дзяржаўны музей Занзібар (былы Мемарыяльны музей). ЭканомікаПрадпрыемствы мылаварнай, парфумернай, скурна-абутковая, харчовая прамысловасці; рамесныя майстэрні. Марскі порт (вываз гваздзікі, капары, цытрусаў, гваздзічнага алею), аэрапорт. Насельніцтва
Гарады-пабрацімыСпадчынаУ 2000 годзе старая частка горада Занзібара (так званы Каменны Горад) была ўключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia