Заразіха галінастая

Заразіха галінастая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Orobanche ramosa L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  34298
EOL  577856
GRIN  t:26029
IPNI  662640-1
TPL  kew-2395601

Заразі́ха галінастая[1][2] (Orobanche ramosa) — паразітная расліна сямейства заразіхавыя.

Апісанне

Кветкі сіне-блакітныя, сабраныя ў коласападобныя суквецці. Плод — каробачка. У адной расліне заразіхі можа ўтварыцца да 15 тысяч вельмі дробных насенін (маса 1000 сямян — 0,001 г). Распаўсюджваюцца яны ветрам і захоўваюцца ў глебе некалькі гадоў.

Значэнне

Пашкоджвае каранёвую сістэму канопляў і іншых культур. На пашкоджаных каранях з'яўляюцца зорчатыя ўздуцці, з якіх развіваюцца разгалінаваныя мясістыя чырвона-бурыя сцёблы заразіхі галінастай вышынёй 10-20 см. Заразіха галінастая забірае ў раслін вялікую колькасць пажыўных рэчываў і вады, з прычыны чаго сцяблы канопляў не развіваюцца і маюць прыгнечаны выгляд. Ураджай валакна і яго якасць зніжаюцца.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 91. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Напісанне Заразіха галінастая ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 6. Мн., 1998. — С. 537.

Літаратура

Спасылкі

  • Фелипанхе ветвистая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya