Заранка (часопіс)
«Зара́нка» — ілюстраваны дзіцячы часопіс, што выходзіў у 1927—1931 гадах у Вільні на беларускай мове[1]. Рэдактарам-выдаўцом была Зоська Верас — аўтар батанічнага слоўніка на беларускай і некаторых замежных мовах, а таксама публікацый на тэмы гісторыі і культуры, захавальніца шматлікіх дакументаў пра нацыянальны рух на Беларусі ў 1917 — 1920-я гады. У часопісе друкаваліся творы заходнебеларускіх пісьменнікаў, пераклады, краязнаўча-пазнавальныя матэрыялы. Меў аддзел «Працы нашых чытачоў», старонку гумару «Куток смеху», рубрыку «Загадкі і круцігалоўкі»[2]. У 1927 годзе ў часопісе дэбютаваў пісьменнік Міхась Машара. Быў багата ілюстраваны, сярод мастакоў — Язэп Горыд. Часопіс выходзіў раз на месяц, каштаваў 35 грошай, па падпісцы на год — 4 злотыя. Выйшла 15 нумароў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia