Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
«Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР» — ганаровае званне, якое прысвойвалася з 1934 па 1991 гг. рэжысёрам, мастакам, архітэктарам, кампазітарам, скультарам і іншым дзеячам мастацтваў за выдатныя творы мастацтва, за вялікія заслугі ў справе выхавання і падрыхтоўкі мастацкіх кадраў, а таксама за стварэнне навуковых прац у галіне мастацтваў. Званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларускай ССР устаноўлена 5 снежня 1927 года і прысвойвалася СНК БССР, з 1938 года — Прэзідыумам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Парадак прысваення быў устаноўлены Палажэннем пра ганаровыя званні Беларускай ССР, зацвержаным Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 4 ліпеня 1940. З набыццём незалежнасці Беларусі званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР» было заменена званнем «Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі». Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia