Заслужаны майстар спортуЗаслужаны майстар спорту — ганаровае спартыўнае званне. Стандартнае скарачэнне ў спартыўнай даведачнай літаратуры — ЗМС. Званне «заслужаны майстар спорту» было заснавана ў СССР у 1934 годзе (з 1983 года афіцыйнае найменне — «заслужаны майстар спорту СССР»). Аналагічныя званні існавалі ў Балгарыі, Польшчы (існуюць і цяпер), ГДР, Румыніі, Чэхаславакіі[1]. Пасля распаду СССР званне «заслужаны майстар спорту СССР» прысвойвалася ў 1992 годзе за дасягненні ў складзе Аб’яднанай каманды. Пачынаючы з 1992 года, званні «заслужаны майстар спорту» былі заснаваны ў шэрагу дзяржаў, якія раней уваходзілі ў склад СССР (у некаторых — як ганаровае званне):
Ганаровае званне — званне, якое прысвойваецца ў індывідуальным парадку вышэйшым заканадаўчым органам краіны ці прэзідэнтам; ганаровае спартыўнае званне — званне, якое прысвойваецца ў індывідуальным парадку кіраўніцтвам міністэрства ці ведамства, адказнага за спорт; спартыўнае званне — званне, якое прысвойваецца пры выкананні нарматываў, устаноўленых спартыўнымі класіфікацыямі. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь![]() «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званне, якое прысвойваецца ўказамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Званне было заснавана ў 1994 годзе як ганаровае спартыўнае званне, а Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995 года «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь» — як ганаровае званне. У Законе ад 18 мая 2004 года гаворыцца[2]:
12 красавіка 1996 года асобы, якія маюць званне «Заслужаны майстар спорту СССР», былі прыраўнаваны да асоб, ганараваных звання «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь»[3] (у 1994—1995 некалькі заслужаных майстроў спорту СССР былі ганараваны і званнем Рэспублікі Беларусь). Апісанне нагруднага знака было прынята 15 студзеня 1996 года, а 8 красавіка 2005 года было прынята новае апісанне[4], у якім надпісы былі перакладзены з рускай мовы на беларускую. Выразных крытэрыяў прысваення звання не існуе. За дасягненні на Алімпійскіх гульнях званне прысвойваецца ўсім чэмпіёнам і прызёрам; у 2002 годзе таксама званне атрымалі ўсе члены хакейнай каманды, якая заняла 4-е месца. За дасягненні на Паралімпійскіх гульнях званне, як правіла, прысвойваецца чэмпіёнам. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia