Заходне-Алабамскі ўніверсітэт

Заходне-Алабамскі ўніверсітэт
англ.: University of West Alabama
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of West Alabama
Заснаваны 1835
Студэнты 5 734[1]
Краіна
Размяшчэнне Лівінгстан, Алабама, ЗША
Сайт uwa.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заходне-Алабамскі ўніверсітэт (англ.: University of West Alabama) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Лівінгстан ў штаце Алабама.

Агульная характарыстыка

Заснаваная ў 1835 годзе, вучэльня пачыналася як школа для маладых жанчын пры падтрымцы царквы пад назвай Лівінгстанская жаночая акадэмія. Першапачатковы савет папячыцеляў акадэміі быў абраны ў 1836 годзе, і чатыры з сямі членаў савета былі прэсвітарыянамі.

Універсітэт прапануе больш за 60 праграм няпоўнай вышэйшай адукацыі і 10 праграм поўнай вышэйшай адукацыі ў сваіх акадэмічных каледжах, аддзяленнях і школах на ўзроўні бакалаўра, магістра, спецыяліста і доктара.

Структура

  • Каледж бізнесу
  • Каледж адукацыі
  • Каледж вольных мастацтваў
  • Каледж прыродазнаўчых навук і матэматыкі
  • Аддзел анлайнавых праграм
  • Аддзел тэхналогій
  • Школа медсястрынства
  • Школа аспірантуры

Гл. таксама

Крыніцы

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya