Заходне-Каларадскі ўніверсітэт
Заходне-Каларадскі ўніверсітэт (англ.: Western Colorado University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Ганісан у штаце Каларада, ЗША. Агульная характарыстыкаУніверсітэт быў заснаваны ў 1901 годзе і адкрыты для заняткаў у 1911 годзе як Каларадская дзяржаўная настаўніцкая школа. У 1923 годзе назва вучэльні была зменена на Заходне-Каларадскі дзяржаўны каледж. У 2012 годзе ўстанова зноў была перайменавана ў Заходне-Каларадскі дзяржаўны ўніверсітэт, а ў 2018 годзе — у Заходне-Каларадскі ўніверсітэт. Універсітэт прапануе больш за 100 напрамкаў бакалаўрыяту і сем магістарскіх праграм, пяць з якіх даступныя ў якасці паскораных праграм. Папулярныя спецыяльнасці ўключаюць бізнес-адміністраванне, біялогію, фізічнае выхаванне і спорт, экалогію і ўстойлівае развіццё, рэкрэацыю і псіхалогію. Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia