Заходнія Румынскія горы
Захо́днія Румы́нскія го́ры[1], Апусені[1] (рум.: Munţii Apuseni) — частка горнай сістэмы Карпат на захадзе Румыніі. Абмежаваны на захадзе Сярэднедунайскай раўнінай, на поўначы — далінай ракі Самеш, на ўсходзе — Трансільванскім плато, на поўдні — далінай ракі Мурэш. Працягнуліся з поўначы на поўдзень, як і з захаду на ўсход, амаль на 180 км. Вылучаюць цэнтральны платопадобны горны масіў Біхар (вышыні да 1848 м), вапняковыя горы Траскэў (да 1370 м) і Металіч (да 1438 м), на захадзе хрыбты Кодру (1112 м), Зэранд і Пэдура-Краюлуй (ніжэй за 1000 м), на поўначы — хрыбты Месеш, Плапіш і Фэджэт. Складзены з гранітаў, крышталічных сланцаў, вапнякоў і вулканічных парод. Вядомы радовішчы каляровых металаў (золата, серабро, поліметалы, ртуць), вядзецца здабыча мармуру, андэзіту, вапняку. Характэрны букавыя, дубовыя і хваёвыя лясы, лугі. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia