Зачараваныя (тэлесерыял)
«Зачараваныя» (англ.: Charmed) — амерыканскі тэлесерыял у жанры фэнтэзі, створаны Канстанс М. Бёрдж і зняты студыяй Аарона Спелінга, пры ўдзеле Брэда Кёрна ў якасці шоуранера. Было выпушчана восем сезонаў, 7 кастрычніка 1998 да 21 мая 2006 года на The WB Television Network. Серыял распавядае пра трох сястраў-ведзьмаў, вядомых як «Зачараваныя», самых магутных добрых ведзьмах ў гісторыі, якія змагаюцца са злымі істотамі, такімі як дэманы і калдуны. Першыя тры сезоны апавядалі пра сёстраў Пру (Шэнэн Доэрці), Пайпер (Холі Мэры Комбс) і Фібі (Аліса Мілана). Пасля смерці Пру ў фінале трэцяга сезона, сястра па маці Пэйдж Мэцьюс (Роўз Мак-Гоўэн, займае яе месца ў тройцы. «Зачараваныя» за перыяд сваёй трансляцыі дамогся як пахвалы ад крытыкаў, так і камерцыйнага поспеху. Пілотны эпізод у 1998 прыцягнуў 7,7 млн гледачоў, лепшая лічба для прэм'еры ў гісторыі невялікага канала The WB ў той перыяд.
|
Portal di Ensiklopedia Dunia