Заўрад-прапаршчык

Заўрад-прапаршчык, з 1907 па 1917 гады ў рускай арміі вышэйшае воінскае званне для унтэр-афіцэраў. Знакамі адрознення для заўрад-прапаршчыкаў былі ўсталяваныя пагоны падпрапаршчыка з вялікай (больш за афіцэрскую) зорачкай у верхняй траціне пагона на лініі сіметрыі. Званне прысвойвалася найбольш дасведчаным звыштэрміновікам унтэр-афіцэрам, з пачаткам Першай Сусветнай вайны яго сталі прысвойваць падпрапаршчыкам у парадку заахвочвання, часта непасрэдна перад прысваеннем першага обер-афіцэрскага звання (прапаршчыка або карнета).

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya