За праўду (газета)
«За праўду» — газета. Выдавалася 24 лютага — 29 чэрвеня 1944 г. у Навагрудку на беларускай мове пад кантролем нямецкіх акупацыйных улад. Адказны рэдактар М. Рагуля. Друкавала інфармацыю і каментарыі пра падзеі на франтах 2-й сусветнай вайны, распараджэнні акупацыйных улад, пастановы Беларускай Цэнтральнай Рады, прамовы лідараў беларускіх арганізацый, пісала пра дзейнасць Беларускай народнай самапомачы, Саюза беларускай моладзі, барацьбу супраць савецкіх партызанскіх атрадаў і 1-га казацкага палка, які дыслацыраваўся ў Навагрудку. На старонках газеты змешчаны нарысы па гісторыі і этнаграфіі Беларусі (пра Л.Сапегу, гісторыю Нясвіжа, вясельныя звычаі Навагрудчыны і інш.), вершаваныя і празаічныя творы А. Каханоўскай, Т. Лебяды, А. Чэмера, Я. Шыпшыны і інш. Выйшла 37 нумароў. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia