Зборная Гамбіі па футболе
Зборная Гамбіі па футболе прадстаўляе Гамбію ў міжнародных матчах і турнірах па футболе. Кіруючая арганізацыя — Футбольная асацыяцыя Гамбіі. ГісторыяРаней зборная выступала пад назвай «Брытанская Гамбія» (да 1965 года). Нягледзячы на сваю мянушку — «Скарпіёны», зборная Гамбіі з’яўляецца адным з аўтсайдараў афрыканскага футбола. Гамбійцы ні разу не ўдзельнічалі ў фінальных частках ні чэмпіянату свету, ні Кубка афрыканскіх нацый. Адзінае дасягненне — удзел у 2001 годзе ў фінале Кубка Амількара Кабрала — адным з рэгіянальных турніраў для краін Заходняй Афрыкі. Зборная была блізкая, каб трапіць на чэмпіянат свету па футболе 2010 і на Кубак афрыканскіх нацый 2010 года, аднак ёй не хапіла ўсяго аднаго ачка для таго, каб пацясніць Алжыр. У маі 2014 года зборнай Гамбіі было забаронена ўдзельнічаць у Кубку афрыканскіх нацый з-за пастаяннага завышэння ўзросту сваіх ігракоў. У 2021 годзе зборная Гамбіі ўпершыню прабілася ў фінальную частку Кубка афрыканскіх нацый, дзе адразу дайшла да чвэрцьфіналу. Чэмпіянат свету
Кубак афрыканскіх нацый
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia