Званец
Зване́ц[1][2] (Rhinánthus) — род кветкавых раслін сямейства Заразіхавыя. Батанічнае апісаннеАднагадовыя травяністыя расліны з прамымі, простымі або галінастымі сцёбламі вышынёй да 60 см. Лісце простае, суцэльнае, сядзячае, супраціўнае, прылісткаў не мае. Кветкі двухгубыя, на кароткіх кветаножках, у гронкападобных суквеццях. Колер кветак звычайна жоўты. Плод — сухая двухстворкавая каробачка. Асаблівасці біялогііРаслінам роду ўласцівы сезонны дымарфізм. З’яўляюцца паўпаразітамі — утвараюць прысоскі (гаўсторыі), якімі прысмоктваюцца да каранёў злакаў. Сярод раслін роду ёсць лекавыя, ядавітыя і пустазельныя. Растуць на палях, лугах, пры дарогах. Распаўсюджанне і відыРод налічвае каля 50[2] відаў (34 віды[3]). Распаўсюджаны ва ўмераных зонах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі 6 відаў: званец летні (Rhinanthus aestivalis), званец малы (Rhinanthus minor), званец бяскрылы (Rhinanthus apterus), званец позні (Rhinanthus serotinus), званец вясенні (Rhinanthus vernalis), званец чарнеючы (Rhinanthus nigricans)[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia