Звязда (археалагічны помнік)Звязда — археалагічны помнік каля вёскі Звязда Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Уключае гарадзішча, 2 курганных могільніка і курган. Курганны могільнік-1Знаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі, у лесе, на беразе возера Тэкліц. Паўднёва-ўсходняя частка могільніка занята гаспадарчымі пабудовамі. У гэтым месцы часткова або поўнасцю разбураны каля 10 насыпаў. Астатняя частка могільніка займае плошчу каля 0,5-0,6 га. Не менш як 100 курганоў дыяметрам 5-13 м, вышынёй 0,5-3 м; некаторыя курганы падоў ГарадзішчаВядома пад назвай Аўгустова. Знаходзіцца за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі, у лесе, ва ўрочышчы Піўніца. Размешчана на нізкім пакатым мысе, які ўразаецца ў моцна забалочаную пойму азёр Тэкліц і Луконец. Умацаванняў няма. Пляцоўка амаль круглая, памерам 60×70 м, зрытая акопамі. Абследаваў у 1931 годзе А. М. Ляўданскі, невялікія раскопкі ў 1953 годзе праводзіў А. Р. Мітрафанаў. Культурны пласт 0,3 м на пляцоўцы і на схілах чорнага колеру. Знойдзены абломкі штрыхаванай керамікі (па форме аналагічнай днепра-дзвінскай культуры), жалезная сякера, дроцік з шыпамі (па форме аналагічны дроцікам познескіфскага часу; IV—III стст. да н. э.), серп, 2 рыбалоўныя кручкі, жалезны шлак, 4 гліняныя прасліцы, касцяная праколка, косці свойскіх і дзікіх жывёл. Абследаваў у 1981 годзе Ю. А. Заяц. Датуецца IV—I стст. да н. э. Курганны могільнік-2Знаходзіцца за 0,7 км на поўнач ад вёскі, каля дарогі, што вядзе да ўрочышча Піўніца і гарадзішча Аўгустова. 4 падоўжаныя насыпы, памерам ад 10×6 да 12×6,5 м. Выявіў і абследаваў у 1981 годзе Ю. А. Заяц. Раскопкі не праводзіліся. КурганЗнаходзіцца за 0,5 км на поўнач ад вёскі, каля дарогі, што вядзе да ўрочышча Піўніца. Насып падоўжанай формы, памерам 10,5×6,5 м, вышынёй 1,4 м. Захаванасць добрая. Курган зарос дрэвамі і хмызняком. Выявіў і абследаваў у 1981 годзе Ю. А. Заяц. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia