Згажэлецкі дагавор![]() Згажэлецкі дагавор — міжнародны дагавор аб граніцы паміж ГДР і Польшчай быў заключаны 6 ліпеня 1950 года прадстаўнікамі абедзвюх краін у Згажэльцы, цяперашняй польскай частцы нямецкага горада Гёрліц. 5 і 6 чэрвеня 1950 года ўрадавая дэлегацыя ГДР пад кіраўніцтвам Вальтэра Ульбрыхта знаходзілася ў Польшчы і падпісала разам з польскім урадам пад кіраўніцтвам Юзафа Цыранкевіча дэкларацыю аб размяшчэнні граніцы паміж абедзвюма краінамі. Падпісанне гэтай дэкларацыі адбывалася пад націскам Савецкага Саюза. Апісаная ў дэкларацыі граніца ў агульных рысах прытрымлівалася праходу граніцы па Одэры — Найсэ. Нягледзячы на шэраг нявырашаных праблем, гэта граніца месяцам пазней была зацверджана нямецкім урадам у Згажэлецкім дагаворы і ўсходненямецкі бок не запярэчыў супраць падзелу некалькіх нямецкіх гарадоў як Кюстрын, Франкфурт-на-Одэры, Губен і Гёрліц, і поўнай перадачы гарадоў Штэтын і Свінемюндэ Польшчы. Дагавор падвяргаўся рэзкай крытыцы з боку Федэратыўнай Рэспублікі Германіі. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia