Здаровы лад жыццяЗдаровы лад жыцця (ЗЛЖ) — лад жыцця чалавека, які дапамагае захаваць здароўе і знізіць рызыку неінфекцыйных захворванняў (НІЗ) шляхам кантролю над паводніцкімі фактарамі рызыкі. Здаровы лад жыцця мае на ўвазе адмову ад тытуню і ўжывання алкаголю, рацыянальнае харчаванне, фізічную актыўнасць (фізічныя практыкаванні, спорт і да таго падобнае), умацаванне псіхічнага здароўя і іншыя меры па ўмацаванні здароўя. Прынцыпы ладу жыцця звычайна закладваюцца ў маладым узросце, таму для фармавання здаровага ладу жыцця важным з’яўляецца фармаванне здаровага ладу ў гэтым узросце — звычкі, якія сфармаваліся ў маладосці, часта захоўваюцца і ў дарослым жыцці[1]. Ключавыя аспекты здаровага ладу жыццяЗдаровае харчаваннеЗдаровае харчаванне з'яўляецца найважнейшым сродкам прафілактыкі развіцця цэлага шэрагу неінфекцыйных захворванняў і садзейнічае павелічэнню здаровай працягласці жыцця.[2][3] Інстытут Вейцмана ў Ізраілі пратэставаў 800 чалавек на працягу некалькіх гадоў, і даказаў што "здаровага харчавання" не існуе, арганізм і харчаванне кожнага чалавека ўнікальна.[4] Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia