Зеленагурская вуліца (Віцебск)
Зеленагу́рская вуліца (руск.: улица Зеленогурская) — вуліца на паўднёвым захадзе Віцебска. Размешчана ў Першамайскім раёне. ГісторыяПершапачаткова насіла назву Новаастровенская вуліца. У 1973 годзе названа ў гонар пародненага польскага горада Зялёна Гура. У 1987 годзе праведзена рэканструкцыя вуліцы. РазмяшчэннеАрыентавана з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. З'яўляецца працягам праспекта Чарняхоўскага, пачынаецца ад моста Шмырова цераз Лучосу. З поўдня да вуліцы прымыкаюць вуліцы Шмырова, завулак Сенненскі, вуліцы Сенненская, 2-я Новаастровенская і 1-я Новаастровенская, з поўначы — 1-я Лучаская вуліца, Стараастровенскі завулак, вуліцы 12-я Лучаская і Новалучаская. Пасля скрыжавання з вуліцай пераходзіць у Бешанковіцкую шашу. Працягласць каля 1500 м. ЗабудоваВуліца забудавана ў пасляваенныя гады пераважна аднапавярховымі жылымі дамамі.
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia