Землетрасенне ў Індыйскім акіяне ў 2004 годзе
Падводнае землетрасенне ў Індыйскім акіяне, якое здарылася 26 снежня 2004 года ў 00:58:53 UTC (07:58:53 па мясцовым часе), выклікала цунамі, якое было прызнана самым смяротным стыхійным бедствам у сучаснай гісторыі. Магнітуда землетрасення склала, па розных ацэнках, ад 9,1 да 9,3. Гэта другое ці трэцяе па сіле землетрасенне за ўсю гісторыю назіранняў. Эпіцэнтр землетрасення знаходзіўся ў Індыйскім акіяне, на поўнач ад вострава Сімёўлуэ, размешчанага каля паўночна-заходняга берага вострава Суматры (Інданезія). Цунамі дасягнула берагоў Інданезіі, Шры-Ланкі, поўдня Індыі, Тайланда і іншых краін. Вышыня хваль перавышала 15 метраў. Цунамі прывяло да велізарных разбурэнняў і велізарнай колькасці загінулых людзей, нават у Порт-Элізабет, у ПАР, у 6900 км ад эпіцэнтра. Загінула, па розных ацэнках, ад 225 тысяч да 300 тысяч чалавек. Па даных Геалагічнай службы ЗША (USGS), колькасць загінулых — 227 898[1]. Праўдзівая колькасць загінулых наўрад ці калі-небудзь стане вядомай, бо мноства людзей было знесена вадой у мора. Зноскі
Спасылкі
Навіны і рэпартажыЗводкі навін:
Навуковыя паведамленні:
Грамадскія навукі. Паведамленні і каментары:
Фатаграфіі і відэаФатаграфіі:
Відэа: Дадатковыя матэрыялы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia