Землетрасенне ў Італіі (2016)
Землетрасенне ў Цэнтральнай Італіі адбылося 24 жніўня 2016 года ў 03:36 па мясцовым часе (01:36 UTC) паблізу горада Норча, у 75 км на паўднёвы ўсход ад Перуджы, у 45 км на поўнач ад горада Л'Акуйла і 116 км на паўночны ўсход ад Рыма.[1] Па дадзеных Геалагічнай службы ЗША, ачаг землетрасення залягаў на глыбіні 10,0 км, а магнітуда склала 6,2—6,4 па шкале Рыхтэра.[2][3][4][5] У выніку стыхійнага бедства загінулі 295 чалавек.[6] Больш за тры тысячы пазбавіліся даху над галавой.[7] Штуршкі адчуваліся на большай частцы цэнтральнай Італіі, у тым ліку ў Рыме, Неапалі і Фларэнцыі.[8] Найбольшыя пашкоджанні атрымалі населеныя пункты Пескара-дэль-Тронта, Аркуата-дэль-Тронта, Аматрычэ і Акумолі (правінцыя Рыеці).[9] Гэта землетрасенне — найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі краіны з 2009 года[10] (той год, калі адбылося землетрасенне ў раёне горада Л'Акуйла ў Абруца, якое забрала жыцці больш за 300 чалавек). 27 жніўня абвешчана днём агульнанацыянальнай жалобы па ахвярам землетрасення.[11] Яшчэ адно моцнае землетрасенне ў цэнтральнай Італіі адбылося 30 кастрычніка ў 07:40 па мясцовым часе (06:40 UTC) у 6 км ад горада Норчыя. Ачаг землетрасення залягаў на глыбіні 10 км, а магнітуда склала 6,6 па шкале Рыхтэра.[12] Гэта было наймацнейшае землетрасенне ў Італіі за апошнія 36 гадоў з часоў землетрасення ў горадзе Ірпінія ў 1980 годзе. Ваганні зямной паверхні адчуваліся па ўсёй Італіі, у тым ліку ў Рыме, Фларэнцыі і Венецыі. У выніку землетрасення была разбурана коммуна Аркуата-дэль-Тронта,[13] а таксама Базыліка Святога Бенедыкта ў горадзе Норчыя.[14] Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia