Землетрасенне ў Турцыі і Сірыі (2023)
![]() 6 лютага 2023 года ва Усходнім Міжземнамор’і адбылося магутнае землетрасенне. Падземныя штуршкі былі зарэгістраваны ў Турцыі, Сірыі, Ліване, Іарданіі, Іраку, на Кіпры і армяна-грузінскай мяжы. Былі зарэгістраваны вялікія разбурэнні ў гарадах Латакія і Хам (Сірыя), а таксама ў ваколіцах горада Газіянтэп (Турцыя)[1]. Загінула больш за 54 400 чалавек і больш за 122 568 пацярпелі. У Турцыі было абвешчана надзвычайнае становішча[1]. Сейсмічная сітуацыяТурцыя знаходзіцца ў адной з самых актыўных сейсманебяспечных зон у свеце[2]. Аднак рэгіён, дзе 6 лютага 2023 года адбыўся землятрус, сейсмалагічна адносна спакойны. З 1970 года ў радыусе 250 кіламетраў ад землетрасення 6 лютага адбылося толькі тры землятрасенні магнітудай 6 і больш. Найбуйнейшае, магнітудай 6,7, адбылося 24 студзеня 2020 года[3]. ПадзеіУ 04:17 на глыбіні 17,9 кіламетраў у раёне Пазарджык у правінцыі Кахраманмараш недалёка ад мяжы з Сірыяй адбыўся землятрус. Яго магнітуда склала 7,8. У Турцыі зарэгістравалі 78 афтэршокаў[4]. Магнітуда самага моцнага з іх склала 6,7. Падчас катастрофы абрынулася гістарычная крэпасць у Газіянтэпе. Найбуйнейшы ў Сірыі нафтаперапрацоўчы завод у Баніясе прыпыніў дзейнасць з-за пашкоджання абсталявання, адбылася ўцечка нафтапрадуктаў. Аэрапорты Кахраманмараш і Газіянтэп зачынены для грамадзянскіх рэйсаў. Невялікія хвалі цунамі былі зафіксаваны ля ўзбярэжжа Фамагусты (Кіпр). Шкоды яны не нанеслі[5]. Дэпартамент грамадзянскай абароны Італіі апублікаваў папярэджанне (якое пазней адклікаў) з нагоды магчымага цунамі на італьянскім узбярэжжы[6]. У гэты ж дзень землетрасенне магнітудай 5,4 адбылося на поўдні Казахстана, у некаторых населеных пунктах адчуваліся падземныя штуршкі сілай 2—3 балы[7]. Штуршкі адчуваліся на тэрыторыі Ізраіля, Ірака, Лівана, Грузіі, Расіі і нават Грэнландыі[4]. НаступствыУ выніку землетрасення загінулі больш за 54 400 чалавек (45 968 у Турцыі і 8476 у Сірыі), 122 568 пацярпелі[8][9]. У Турцыі аб’явілі чацвёрты ўзровень трывогі (самы высокі)[4]. Уведзены надзвычайнае становішча[10] і сямідзённая жалоба. Прэзідэнт Рэджэп Эрдаган заявіў, што гэта самае магутнае землетрасенне ў краіне з 1939 года[11][12]. У агульнай складанасці ў дзесяці правінцыях Турцыі абрынулася каля 6217 будынкаў[13]. Курс турэцкай ліры апусціўся да рэкордна нізкіх значэнняў. Паводле ацэнак Геалагічнай службы ЗША, страты ў выніку катастрофы могуць скласці каля 2% ВУП дзяржавы[14]. З пацярпелага будынка турмы ў горадзе Раджу ў Сірыі збеглі два дзясяткі меркаваных байцоў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава»[15]. Як паведаміў Дэпартамент музеяў і славутасцяў Сірыі, у сценах цытадэлі Алепа, уключанай у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, з’явіліся расколіны[16]. Міжнародная дапамогаМногія краіны прапанавалі дапамогу Турцыі і Сірыі. Турэцкі Чырвоны Паўмесяц пачаў пастаўляць запасы крыві для аказання дапамогі пацярпелым[4]. Большая частка дапамогі накіравана Турцыі[17], куды прыбылі ратавальнікі з 77 краін[18]. Сваю дапамогу дзяржаве прапанавалі 14 міжнародных арганізацый[19]. Сірыя дапамогу атрымала ад такіх краін як Ірак, ААЭ, Іран, Алжыр, Расія, Беларусь, Егіпет, Пакістан, Арменія, Аман, Куба, Венесуэла, КНР[20]. 14 лютага ў пацярпелую краіну адправіліся 45 байцоў медыцынскага атрада спецыяльнага прызначэння 432-га Галоўнага ваеннага клінічнага шпіталя УС РБ[21] (гл. Місія беларускіх ваенных медыкаў у Сірыі). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia