Земляная сажаЗемляная сажа[1], Чарнільныя арэшкі — від галаў, якія ўтвараюцца лічынкамі шэрагу насякомых сямейства Cynipidae[2] на маладых галінах і лісці некаторых відаў дуба (Quercus). Прадстаўляюць сабой порыстыя ўтварэнні круглявай або даўгаватай формы ў выглядзе нарастаў дыяметрам 1,5—2 сантыметраў і больш. Нарасты могуць «гронкай» пакрываць паражонае лісце. Утрымліваюць дубільныя рэчывы (да 70 % ад сухой масы). Па афарбоўцы могуць быць зелянява-жаўтлявыя, жаўтлява-белыя, жаўтлявыя, часта з чырвоным бокам. З-за сваёй формы і афарбоўкі ў англійскай мове яны атрымалі назву «дубовых яблыкаў» (англ.: Oak apple)[3]. Структура гала мяккая і друзлая, унутранае змесціва порыстае. У самым цэнтры гала знаходзіцца невялікая камера дыяметрам да 5-7 мм, унутры якой адбываецца развіццё лічынкі. Насякомыя пры дапамозе яйцаклада адкладаюць яйкі па адным у мякаць ліста. Гэта выклікае ўзмоцнены рост навакольных тканак, і ў выніку ўтвораецца гал. З яйка выходзіць лічынка, якая ў рэшце рэшт ператвараецца ў дарослае насякомае. Імага робіць ход у мякаці гала і праз яго выходзіць вонкі. У Еўропе асноўнымі першакрыніцамі чарнільных арэшкаў з’яўляюцца Cynips quercusfolii і Biorhiza pallida, а на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі — віды Amphibolips confluenta і Atrusca bella[2]. З земляной сажы ў даўніну выраблялі чарніла для пісьма[4]. Яна ўтрымлівае шмат танінаў[4], якія з’яўляюцца прыроднымі поліфеноламі (рэчывы, якія маюць некалькі груп -OH, злучаных з бензольным кольцам). З солямі жалеза таніны ўтвараюць комплекс, афарбаваны ў чорны колер, — на гэтым і было заснавана атрыманне чарніла[5]. Па спосабе прыгатавання гэтае чарніла называлі жалезістым або жалеза-галавым. Земляная сажа была вядомая і выкарыстоўваліся ў вытворчасці чарніла, па меншай меры, з часоў Рымскай імперыі. Доўгі час, пачынаючы з Сярэдневякоўя, гэтае чарніла было стандартным пры пісьме[6]; найбольш распаўсюджана было пачынаючы з XVIII стагоддзя і аж да сярэдзіны XX стагоддзя ў сувязі з паступовым павелічэннем пісьменнасці. Для вырабу жалезістага чарніла галы настойвалі ў кіслым растворы і дадавалі жалезнае пілавінне. Працэс доўжыўся да месяца. Для таго, каб чарніла «лепш клалася» на паперу, у яго склад уводзілі вішнёвую смалу — камедзь. Атрыманае такім чынам чарніла было ўстойлівым — мала выліньвала на святле і было водатрывалым. Нягледзячы на добрую ўстойлівасць чарніла да выцвітання і вады, з-за наяўнасці ў складзе актыўных рэчываў, яно выклікае разбурэнне паперы. На Русі[удакладніць] перапісчыкі рукапісаў таксама выкарыстоўвалі «чернять дубом с железинью» — «жалезнае» чарніла, якое рыхтавалі з жалезнага купарвасу дадаючы ў яго адвар з земляной сажы з дубовага лісця. Акрамя гэтага, земляная сажа выкарыстоўвалася для дублення скуры і атрымання звязальных лекавых сродкаў[4][7]. У Старажытным Рыме нядобрасумленныя прадаўцы разводзілі медны купарвас таннейшым жалезным купарвасам. Для таго, каб выявіць падробку, выкарыстоўвалі земляную сажу: чорная афарбоўка выдавала наяўнасць жалеза ў купарвасе[5]. У наш час галы выкарыстоўваюць для атрымання таніну, які ўжываецца ў медыцынскіх мэтах[5].
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia