Зераўшан
Зераўшан, у вярхоўі Матча — рака ў Таджыкістане і Узбекістане, старажытны прыток Амудар'і. ГеаграфіяВыток ракі на Зераўшанскім хрыбце, сілкаванне снягамі і льдамі Зераўшанскага ледавіка. Працякае па тэрыторыі Таджыкістана за 300 км на захад да Панджыканда, перасякаючы мяжу Узбекістана, паварочвае на паўночны захад, стварае унікальны аазіс, у якім размясціўся знакаміты Самарканд. Абрашаючы буйныя засушлівыя тэрыторыі праз Катакурган, цячэ да горада Наваі і паварочвае на паўднёвы захад, а праходзячы Бухару і Каракуль, губляецца ў пустыні, крыху не даходзячы да свайго старажытнага вусця на рацэ Амудар'я. Каналам Экскіянхор мае сувязь з ракой Кашкадар'я. У ніжнім цячэнні збудаваны Аму-Бухарскі канал, які злучае раку з Куймазарскім вадасховішчам, азёрамі Тудакуль, Дэнгізкуль, збудавана Катакурганскае вадасховішча. Сярэдні расход вады 162 м³/с: ад 38,3 м³/с у студзені, да 464 м³/с у ліпені. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia