Златка Мацеша
Златка Мацеша (харв.: Zlatko Mateša; 17 чэрвеня 1949, Заграб) — харвацкі палітык, прэм’ер-міністр Харвацкай рэспублікі (1995—2000). БіяграфіяМацеша нарадзіўся і вырас у Заграбе, атрымаў юрыдычную адукацыю ў Заграбскім універсітэце. У 1970—1980 ён працаваў у INA (Нацыянальнай нафтавай кампаніі ў Харватыі), дзе падняўся па службовай лесвіцы да пасады памочніка дырэктара. Сябраваў з Нікіцам Валенцічам, Младэнам Ведрышам і Франья Грэгурычам[1]. У 1990 годзе ён заняўся палітыкай і стаў высокапастаўленым членам ХДС, нароўні з вышэйзгаданай групай. У 1995 годзе Мацеша кароткі час працаваў міністрам эканомікі, працы і прадпрымальніцтва Харватыі. Прэзідэнт Франья Туджман прызначыў яго шостым главой урада 4 лістапада 1995 года[2]. Урад Мацешы, мабыць, лепш за ўсё памятаюць за ўвядзенне падатку на дададзены кошт (харв.: Porez nа dodanu vrijednost, PDV), які рыхтаваўся пры папярэднім урадзе і быў ўведзены ў 1996 годзе ўрадам пад кіраўніцтвам Мацешы. У 1998 годзе стаўка падатку была ўсталявана для ўсіх прадуктаў на ўзроўні 22 %. Міністрам фінансаў у Кабінеце Златкі Мацешы быў Барыслаў Скегра[3]. На харвацкіх парламенцкіх выбарах 2000 года ён быў абраны ў Сабар, і там ён працаваў да канца 2003 года[4]. З 2002 года Мацеша з’яўляецца прэзідэнтам Харвацкага алімпійскага камітэта[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia