Злачынствы супраць чалавецтва![]() Злачынствы супраць чалавецтва і Злачынствы супраць чалавечнасці (англ.: crimes against humanity) — група злачынстваў супраць жыцця, якія носяць масавы характар і вылучаюцца ў сучасным міжнародным праве. Вызначэнне злачынстваў супраць чалавечнасці дадзена ў Рымскім статуце Міжнароднага крымінальнага суда. Узнікненне тэрмінаЧасам з’яўлення тэрміна «злачынствы супраць чалавечнасці» прынята лічыць 24 мая 1915 года — дзень выдання сумеснай дэкларацыі краін Антанты, прысвечанай генацыду армянаў. У ёй дзеянні Асманскай імперыі характарызаваліся як «злачынствы супраць чалавечнасці і цывілізацыі». Вызначэнне ў Статуце Міжнароднага ваеннага трыбуналаСтатут Міжнароднага ваеннага трыбунала быў складзены прадстаўнікамі краін антыгітлераўскай кааліцыі 8 жніўня 1945 года ў Лондане. Артыкул 6 Статута вызначаў злачынствы, якія траплялі пад юрысдыкцыю трыбунала. Да іх адносіліся: злачынствы супраць міру (a), ваенныя злачынствы (b) і злачынствы супраць чалавецтва (c), а менавіта:
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia