Злучаныя Штаты Польшчы![]() ![]() Злучаныя Штаты Польшчы (польск. Stany Zjednoczone Polski) — нерэалізаваная палітычная канцэпцыя адраджэння незалежнай польскай дзяржавы, створаная польскім палітыкам і культурным дзеячам Ігнацыям Янам Падэрэўскім. Упершыню яна была прадстаўленая ў Мемарандуме Падэрэўскага, які быў перададзены 11 студзеня 1917 года прэзідэнту ЗША Томасу Вудра Вільсану[1]. Падэрэўскі заклікаў да аднаўлення Польшчы як федэратыўнай дзяржавы, у якой канстытуцыя і закон павінны былі гарантаваць правы грамадзян, а таксама розных этнічных і рэлігійных груп. Тэрыторыя Злучаных Штатаў павінна была пакрыць большую частку Рэчы Паспалітай у межах 1772 года. Улічваючы насельніцтва гэтай тэрыторыі на той час, у новастворанай краіне жыло б каля 54 мільёнаў чалавек. На чале дзяржавы павінен быў стаяць прэзідэнт, які ў той жа час меў бы тытул караля Польскага, Літоўскага, Палескага і Галіцкага[1]. Адміністрацыйны падзелЗлучаныя Штаты Польшчы павінны былі складацца з некалькіх адміністрацыйных адзінак, якія б мелі вялікую аўтаномію:
Пазней у той жа канцэпцыі Каралеўства Галіцка-Падольскае было замененае Каралеўствам Галіцкім, Каралеўства Валынскае ж было наогул выключана. Каралеўства Галіцкае павінна было ўключыць тэрыторыю Усходняй Галіцыі і размешчаную паміж Заходнім Бугам і Збручам частку Валыні. Паўночная Валынь адыходзіла да Каралеўства Палескага. Акрамя зямель уласна Рэчы Паспалітай, у склад ЗШП павінны былі ўвайсці землі Цешынскага княства, Апольская Сілезія, а таксама сыцуўскі і намыслуўскі паветы Ніжняй Сілезіі. У асобным мемарандуме ад таго ж 11 студзеня 1917 года змяшчаліся патрабаванні аб уключэнні ў склад ЗШП Усходняй Прусіі[1]. Украінская праблемаПастулат стварэння Каралеўства Галіцкага і Каралеўства Палескага на тэрыторыях, значную частку насельніцтва якіх складалі украінцы, не задаволіў украінскіх палітыкаў, якія імкнуліся да стварэння незалежнай украінскай дзяржавы. Падэрэўскі, аднак, пакінуў гэтае пытанне нявызначаным, таму што з-за вялікага працэнта ўкраінскага насельніцтва ў гэтым рэгіёне і па палітычных і дэмаграфічных прычынах, рэалізацыя іх намераў выклікала б распад Расійскай імперыі[1]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia