Змова князёў Вялікага Княства Літоўскага (1481)Змова князёў Вялікага Княства Літоўскага, выкрытая ў Кіеве ў 1481 годзе, складзеная ў колах арыстакратыі Вялікага Княства Літоўскага, узначаленая слуцкім князем Міхаілам Алелькавічам, яго стрыечным братам Фёдарам Іванавічам Бельскім і Іванам Гальшанскім-Дубровіцкім. Змоўшчыкі планавалі забіць вялікага князя і польскага караля Казіміра Ягайлавіча, калі той прыедзе ў Кобрын на вяселле Фёдара Бельскага і Ганны Кобрынскай, і ўзвесці на велікакняжацкі сталец Міхаіла Алелькавіча. Змова была выкрыта, і 30 жніўня 1481 года ў Вільні Міхаіл Алелькавіч і Іван Гальшанскі-Дубровіцкі прылюдна пакараны адсячэннем галавы. Бельскі здолеў уцячы ў Маскву. Змоўшчыкі і тая частка буйных феадалаў Вялікага Княства Літоўскага, на каго яны абапіраліся, былі незадаволеныя ўнутранай палітыкай Казіміра Ягайлавіча, адначасова і польскага караля — занядбаннем ім праблем Княства, яго нязгодай саступіць велікакняжацкі сталец, прыніжэннем ім палітычнай ролі буйной арыстакратыі. Адносна ролі нацыянальна-рэлігійнага фактару ў змове думкі разыходзяцца — адны аўтары[1] мяркуюць, што аснова незадаволенасці вычэрпвалася крыўдай старой арыстакратыі за ліквідацыю ўдзелаў, а ўся акцыя была родавай акцыяй Алелькавічаў. Які-небудзь нацыянальны або рэлігійны характар у такім выпадку адмаўляецца цалкам. Іншыя аўтары[2] ўказваюць на падтрымку змовы з боку пэўнага кола феадалаў, якія былі ў апазіцыі да пракаталіцкіх кіраўнікоў Вялікага Княства Літоўскага, і сярод якіх былі адчувальным сепаратысцкія прамаскоўскія настроі. Адпаведна, і планаваны пераход змоўшчыкаў са сваімі землямі «да ракі Бярэзіны» пад уладу маскоўскага вялікага князя называецца, або рэакцыяй змоўшчыкаў на выкрыццё, або загадзя запланаванымі дзеяннямі па выхадзе з-пад улады вялікага князя літоўскага. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia