Зоркі (часопіс)
«Зоркі» ― першы дзіцячы часопіс у Беларускай ССР. Выдаваўся на беларускай мове Наркаматам асветы БССР з лютага 1921 па чэрвень 1922 года. Выйшла 10 нумароў. Назва часопіса адбівалася ў вокладцы: пяціпраменныя зоркі адзначалі святло іх прамянёў у кожны куток беларускай зямлі. Галоўны рэдактар ― Змітрок Бядуля[1]. Змест![]() У часопісе друкаваліся творы беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Міхася Чароты, Янкі Журбы, Канстанцыі Буйло і іншых. Першы нумар адкрываўся вершам Янкі Купалы «У школу», казкай Змітрака Бядулі «Панская хвароба», вершам Міхася Чароты «За зоркамі»:
У перакладах Янкі Купалы на старонках часопіса з'явіліся «У лесе нарадзілася ёлачка» Раісы Кудашавай, «Дзед і баба» Юзафа Крашэўскага). Публікаваліся апавяданні пра жывёл, у раздзеле для маленькіх ― загадкі, гульні, песенькі[2]. Літаратуразнаўцы адзначаюць народную накіраванасць часопіса: зварот да беларускага фальклору, да побытавага матэрыялу, зразумелага сялянскім дзецям[3][4]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia