Зорны шлях: Наступнае пакаленнеЗорны шлях: Наступнае пакаленне (англ.: Star Trek: The Next Generation) — амерыканскі навукова-фантастычны сіндыкаваны серыял, трэці ў сусвеце «Зорнага шляху», які трансліраваўся ў 1987—1994 гг. Здымкі серыяла былі пачаты пад кіраўніцтвам стваральніка арыгінальнага «Зорнага шляху» Джына Родэнберы, а пасля яго смерці працягнуты Рыкам Берманам. Серыял набыў вялікую папулярнасць: яго пяты сезон меў аўдыторыю амаль 12 мільёнаў гледачоў, а апошнюю серыю глядзела 30 мільёнаў. Было таксама знята два непасрэдных серыяла-працяга: «Вояджэр» і «Глыбокі космас 9», а таксама чатыры кінафільма з героямі тэлесерыяла. У цэнтры сюжэта, як і ў арыгінальным серыяле, знаходзяцца прыгоды касмічнага карабля «Энтэрпрайз» (Смеласць, прадпрымальнасць) на чале з новым капітанам Жанам-Люкам Пікарам, у экспедыцыі па даследаванню невядомых месцаў Галактыкі і пошуку новых відаў жыцця. Падзеі серыяла пачынаюцца сем дзесяцігоддзяў пасля завяршэння арыгінала, у 2364: за гэты час адбыліся змены як у палітычнай сітуацыі ў сусвеце «Зорнага шляху» (з мінулымі ворагамі, клінганамі, быў усталяваны мір, і адзін з іх прадстаўнікоў нават служыць на борце «Энтэрпрайза»), так і ўва ўзроўні тэхналагічнага развіцця. Пілотная серыя пачынаецца са з’яўлення на борту карабля прадстаўніка амаль усемагутнай расы іншапланецян — К’ю, які абвінавачвае чалавецтва ў нецывілізаванасці і ўстройвае выпрабаванне гуманізму членаў экіпажа. Пасля паспяховага вырашэння праблемы карабель пачынае свой паход, у якім не раз зноў сутыкаецца як з К’ю, так і з іншымі магутнымі праціўнікамі — цывілізацыямі ферэнгі, кардасіянцаў і кібаргаў-боргаў. У апошнім эпізодзе К’ю завяршае выпрабаванне чалавецтва і віншуе капітана, што яго раса прайшла праверку на магчымасць развівацца і далей. Спіс эпізодаўУсяго серыял доўжыўся 7 сезонаў і 178 серый; першая і апошняя серыі мелі працяг у два звычайных эпізода, таму кожная лічыцца за дзве серыі. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia