Зубатыя кіты
Зуба́тыя кіты́ (Odontoceti) — адзін з двух падатрадаў кітападобных. У адрозненне ад вусатых кітоў, на іх сківіцах прысутнічаюць зубы. АпісаннеДаўжыня цела ад 1,2 да 21 м, маса да 100 т. Самцы буйнейшыя за самак. У адрозненне ад бяззубых кітоў, маюць ад 2 да 240 аднавяршынных зубоў. Галава вялікая, насавая адтуліна (дыхала) адна, адкрываецца на цемені. ПашырэннеПадатрад уключае 4 сямействы: кашалотавыя, дзюбарылыя і 2 сямействы дэльфінаў — усяго 75 відаў. Зубатыя кіты пашыраны ва ўсіх морах і акіянах. Найбольш вядомыя: нарвал, афаліна, бялуха, касатка, кашалот і інш. 4 віды ў Чырвонай кнізе МСАП. Асаблівасці біялогііЗубатыя кіты з’яўляюцца драпежнымі жывёламі і кормяцца пераважна рыбай, галаваногімі і ў некаторых выпадках марскімі млекакормячымі. Нараджаюць адно вялікае дзіцяня і 4-6 месяцаў кормяць яго малаком. Класіфікацыя
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia