Зуб-Буда
Зуб-Бу́да[2] (трансліт.: Zub-Buda, руск.: Зуб-Буда) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасаўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеЗа 24 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, за 167 км ад Гомеля, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Ратміравічы, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін. ГідраграфіяНа рацэ Нератоўка (прыток ракі Пціч). Экалогія і прыродаНа захадзе вёска мяжуе з лесам. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Парычы — Акцябрскі. ІнфармацыяПланіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, да цэнтра якой з усходу далучаецца завулак. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. Аўталаўка. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя, калі належала Радзівілам і ўваходзіла ў Шкоўскае войтаўства Парэцкай воласці Мазырскага павета. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. Па даных на 1897 год у засценку Зубарэвіцкая Буда (ён жа Дашкевічы) знаходзіліся 2 ветракі. У 1917 годзе ў Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 16 жыхароў. 6 жыхароў загінулі на фронце. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia