Зыгмунт Баніфацевіч Крупскі
Зыгмунт Баніфацевіч Крупскі (руск.: Зыгмунт Бонифатьевич Крупский, польск.: Zygmunt Krupski; 2 мая 1883 — каля 1940) — дваранін-землеўласнік, культурны, гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі і Польшчы. Бурмістр Нясвіжа (упамінаецца ў 1926 г.)[1]. Апошні прыватны ўласнік маёнтка Мяцявічы. БіяграфіяНарадзіўся 2 мая 1883 года ў фамільным маёнтку Мяцявічы Пагосцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні ў сям’і сярэднезаможнага беларускага двараніна-католіка Баніфацыя Урбанавіча Крупскага (1822—1903) і яго жонкі Стэфаніі Фларыянаўны Свіды (1841—1896) і пазней быў хрышчаны ў каталіцтва. Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага (дваранскага) роду Крупскіх гербу «Корчак». ![]() Па ўспамінах старажылаў, Зыгмунт Крупскі жыў вельмі багата ў маёнтку Мяцявічы, які ён атрымаў у спадчыну ад бацькі. У другой палове XIX ст. памер маёнтка складаў каля 120 валок, а станам на 1914 год — 734 дзесяціны[2]. У яго была пышная стайня, більярдная. Да яго часта прыязджала шмат гасцей. Пры маёнтку знаходзіўся выдатна абсталяваны спіртзавод. Пасля таго як у 1920 годзе Рабоча-сялянская Чырвоная армія разбіла польскае войска ў Мінскай губерні, Зыгмунт Крупскі з’ехаў у Польшчу. Пасля Рыжскага мірнага дагавору (1921) маёнтак Мяцявічы апынуўся ў БССР і быў нацыяналізаваны савецкай уладай (уся гаспадарка засталася ў спраўным выглядзе). Сядзібны дом і гаспадарчыя пабудовы ў Мяцявічах не захаваліся да нашага часу. Будынак спіртзавода быў разабраны ў 1990-2000-х гг. Адзіным напамінам аб сядзібе цяпер з’яўляюцца рэшткі сядзібнага парку. У Польшчы Зыгмунт Крупскі ўладкаваўся на дзяржаўную службу. Жыў у Нясвіжы. У 1926 годзе ўпамінаецца як бурмістр Нясвіжа[3]. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР арыштаваны НКУС БССР у красавіку 1940 года у Нясвіжы, а 9 мая 1940 года быў адпраўлены з Нясвіжа ў Мінск, дзе, верагодна, і быў расстраляны.
Сям’яЖонка з 1907 года — Аліна Янаўна Відацкая (07.12.1889, Янопаль — 09.06.1978, Ольштын), дачка Яна Янавіча Відацкага (1861—1892) і Сафіі-Марыі Марцінаўны Карказовіч (1864—1841). Дзеці:
Пляменнік — Чэслаў Урбанавіч Крупскі (1889—1939/1940), член палітычнай групоўкі «віленскіх кансерватараў» і соймавы пасол V кадэнцыі (1938—1939) Польшчы ад баранавіцкай выбарчай акругі. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia