Зэмгалэ

Зэмгалэ
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зэмгалэ, Земгалія, або Семігалія (лат.: Zemgale) — адна з пяці гістарычных абласцей Латвіі, названая па старажытнаму балтыйскаму племю земгалаў. Размешчаная на поўдні краіны па левым беразе Заходняй Дзвіны і мяжуе з Селіёй, Аўкштотай і Курляндыяй. У Сярэднія стагоддзі Семігалія, была часткай Курляндыі і ў яе складзе стала складовай часткай Латвіі. Таму ў гербе Латвіі яна не прадстаўленая асобнай зорачкай, а толькі ў звязку з Курляндыяй.

У XIII стагоддзі захопленая нямецкімі рыцарамі, стала часткай Лівоніі. З 1561 у Курляндскім герцагстве (у 1596-1617 самастойнае Земгальскае герцагства), у 1795-1917 усходняя частка Курляндскай губерні Расійскай імперыі.

Ландшафт Семігаліі - раўнінны. Акрамя Заходняй Дзвіны важнай ракой з'яўляецца Ліелупе. Найболей буйнымі гарадамі Семігаліі з'яўляюцца былая сталіца Елгава, а таксама Бауска. Галоўнай турыстычнай славутасцю рэгіёна з'яўляецца Рундальскі палац пад Баускай.

Гл. таксама

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya