Зялёная (Буда-Кашалёўскі раён)
Зялёная[1] (трансліт.: Zialionaja, руск.: Зелёная; да 30 ліпеня 1964 года Новая Жэзленка) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 22 км ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 52 км ад Гомеля. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснавана ў XIX стагоддзі як вёска Жэзленка, якая пазней падзялілася на дзве: Старая Жэзленка і Новая Жэзленка. У 1929 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 24 жыхара вёскі. Вёска ўтворана 30 ліпеня 1964 года шляхам зліцця суседніх вёсак Новая Жэзленка і Старая Жэзленка[2]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia