Зялёныя азёры

Возера Бальсіс

Зялёныя азёры — шэсць азёр, размешчаных у паўночна-ўсходняй частцы Вільні, у Вяркейскім рэгіянальным парку.

Азёры маюць ледавіковае паходжанне, вельмі глыбокія. Азёры адрозніваюцца непаўторным ярка-зялёным колерам з-за высокага зместу карбанатаў у вадзе. Азёры атачаюць крутыя лясістыя ўзгоркі вышынёй да 40 метраў над вадой, амаль такую ж глыбіню маюць самі азёры. Азёры ўтварыліся ад раставання ледавікоў каля 18 тысяч гадоў таму. 

Самае вялікае возера, аточанае густымі лясамі, завецца Бальсіс (плошча 55 га). Назвы астатніх пяці: Гульбінас (36,8 га), Мажасіс Гульбінас (10,4 га), Акіс, Райстэліс (1 га), Бараукас Акіс.

Вакол азёр пракладзены роварныя сцежкі, а на беразе ўладкаваны гарадскія пляжы, так што яны ў кожную пару года з’яўляюцца месцам адпачынку. Азёры цікавыя і тым, што на іх берагах расце мноства цікавых раслін, у тым ліку такіх рэдкіх для Літвы, як балацяныя архідэі.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya