Зімовае чараўніцтва (карная аперацыя)
Аперацыя «Зімовае чараўніцтва» (ням.: Unternehmen «Winterzauber») — карная антыпартызанская аперацыя нямецкіх акупацыйных улад падчас Другой сусветнай вайны, якая была праведзена прыбалтыйскімі і ўкраінскімі калабарантамі ў перыяд з 14 лютага да 20 сакавіка 1943 года ў трохвугольніку Себеж — Асвея — Полацк на поўначы Беларусі (Дрысенскі, Асвейскі, Полацкі, Расонскі раёны) і ў Себежскім раёне Пскоўскай вобласці Расіі. У СССР гэтыя падзеі атрымалі назву «Асвейская трагедыя». Паводле дадзеных МЗС Расійскай Федэрацыі, юстыцыя ФРГ кваліфікавала аперацыю «Зімовае чараўніцтва» як злачынства супраць чалавечнасці. Мэты і задачы аперацыіМэтай аперацыі было стварэнне нейтральнай зоны адчужэння без жыхароў і населеных пунктаў шырынёй 40 км паміж Дрысай на поўдні, Зілупе і Смольнаталь на поўначы і ахоплівала раён Асвея — Дрыса — Полацк — Себеж — Расоны. Абезлюджаная паласа павінна была пазбавіць партызан іх апорных пунктаў. Сілы карнікаўКіраваў карнай аперацыяй асабіста вышэйшы начальнік СС і паліцыі ў Остландзе обергрупэнфюрэр СС Фрыдрых Екель. У аперацыі першапачаткова ўдзельнічалі:
У ходзе аперацыі да яе правядзення прыцягваліся новыя фарміраванні:
Агульная колькасць айнзацкамандаў паліцыі бяспекі і СД складала 210 чалавек. Агульная колькасць сіл, якія ўдзельнічалі ў карнай аперацыі, складала прыкладна 4000 чалавек. З часам склад баявых груп некалькі змяніўся: у іх былі ўключаныя падраздзяленні украінскага і літоўскага паліцэйскага батальёнаў, нямецкая паліцэйская рота СС, нямецкі матарызаваны ўзвод жандармерыі і айнзацкаманды паліцыі бяспекі і СД. Так, напрыклад, у склад баявой групы «Берта» ўваходзілі падраздзяленні:
Ход аперацыі і ахвярыПаводле дадзеных МЗС Расійскай Федэрацыі, аперацыя разгортвалася наступным чынам. Увайшоўшы ў вёску, паліцаі і далучаныя да іх часткі расстрэльвалі ўсіх, каго можна было падазраваць у прыналежнасці да партызанаў (такімі лічыліся практычна ўсе жыхары-мужчыны ва ўзросце ад 16 да 50 гадоў), а таксама старых і інвалідаў, якім быў не па сілах доўгі пешы марш. Астатнія — у асноўным жанчыны з дзецьмі — накіроўваліся пешшу да месца так званага «другога шлюзавання». Тых, хто знясілеў у шляху, расстрэльвалі. Са зборных лагераў людзей накіроўвалі ў іншыя лагеры, напрыклад у лагер смерці Саласпілс пад Рыгай, дзе жанчын аддзялялі ад іх дзяцей і накіроўвалі на працу ў Германію. 16—18 лютага 1943 года карнікі знішчылі вёску Росіца. Маладых і больш моцных людзей адправілі на станцыю Бігосава, дзе іх грузілі ў вагоны і везлі ў канцлагер Саласпілс і на працы ў Германію. Астатнія жыхары былі спаленыя ў дамах, вялікая група людзей была загнаная ў хлеў, які затым падпалілі. Сярод забітых былі каталіцкія святары Юрый Кашыра і Антоній Ляшчэвіч, адзін з якіх быў спалены з іншымі жыхарамі, а другі — застрэлены за настойлівыя просьбы выратаваць дзяцей (па іншых дадзеных таксама спалены). У 1999 годзе Папа Рымскі Ян Павел II залічыў забітых святароў да ліку блажэнных. Было знішчана некалькі соцень вёсак (у тым ліку такія, дзе жыла да тысячы і больш чалавек). Толькі ў адным Асвейскім раёне было спалена 183 вёскі, расстраляна і спалена 11383 чалавека (з іх 2118 дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў), 14175 жыхароў былі вывезены — дарослыя на працу ў Германію, дзеці — у канцлагер Саласпілс. Сярод вёсак, спаленых разам з жыхарамі, — Абразеева (загублена 36 жыхароў)[1], Агуркі (загублена 36 жыхароў)[1], Аніськава, Булы, Жарнасекі, Калюты, Канстанцінава, Папаратнае, Сокалава. Колькасць ахвяр дагэтуль дакладна не ўстаноўлена. У розных крыніцах даецца ад 3500 забітых за ўсю карную акцыю, да 11383 толькі ў Асвейскім раёне. ПамяцьУ Беларусі праводзяць мерапрыемствы, прысвечаныя памяці ахвяр. У вёсцы Росіца, дзе аператыўная група СД знішчыла 204 жыхароў, уключаючы двух святароў, пазней прылічаных каталіцкай царквой да ліку блажэнных, двойчы на год, у сярэдзіне лютага і ў сярэдзіне жніўня, праводзяць памінальныя службы. На месцы спаленай вёскі Абразеева (за 2 км на поўдзень ад сучаснага аграгарадка Сар’я) ў 1982 годзе насыпаны курган з абеліскам на ім[1]. На месцы вёскі Агуркі (за 1 км га поўдзень ад сучаснай вёскі Бяляны) устаноўлены мемарыяльны знак[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia